Бэта версія

Cerca

Vatican News
Францішак падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Чылі Францішак падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Чылі  (ANSA)

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Чылі

13 кастрычніка 2018 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Чылійскай Рэспублікі Себасцьяна Піньеру.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас шчырых перамоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Чылі. Абмяркоўвалася сітуацыя ў краіне, з асаблівай спасылкай на пытанні, звязаныя з абаронай жыцця і “ранай злоўжыванняў адносна непаўналетніх, якая выклікае боль”. Падкрэслівалася важнасць усеагульнага супрацоўніцтва ў барацьбе з падобнымі злачынствамі, на карысць іх прадухілення і супраць іх утойвання.

Бакі абмяняліся думкамі адносна некаторых міжнародных і рэгіянальных пытанняў. У прыватнасці гаворка ішла пра сітуацыю з прыняццем бежанцаў, паведаміла па выніках візіту Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 кастрычніка 2018, 14:39