Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад прыме ўдзел у франкфурцкай “Buchmesse”

Ватыканскія музеі і Ватыканскае выдавецтва (LEV) прымуць удзел у Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце (Frankfurter Buchmesse), які пройдзе з 10 па 14 кастрычніка 2018 г.

Гэта пацвердзілі 6 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане.

Сёлета на прэстыжным форуме будуць прадстаўлены больш за 7 000 літаратурных навінак з 100 краін свету.

Сумесны стэнд ватыканскіх структур стане месцам прэзентацыі апошніх выданняў, плённага і стымулюючага абмену з выдаўцамі і наведвальнікамі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 кастрычніка 2018, 12:03