Чыгуначная катастрофа ў акрузе Ілань Чыгуначная катастрофа ў акрузе Ілань 

Спачуванні Пантыфіка пасля чыгуначнай катастрофы на Тайвані

Папа даслаў свае глыбокія спачуванні ў сувязі з чыгуначнай катастрофай на Тайвані. Спецыяльная тэлеграма была даслана за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

“Яго Святасць Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра крушэнне цягніка ў акрузе Ілань. Ён запэўнівае ўсіх, хто пацярпеў у выніку гэтай трагедыі ў сваёй салідарнасці і клопаце”, - гаворыцца ў тэксце тэлеграмы. Пантыфік моліцца за загінулых і тых, хто аплаквае сваю страту, і просіць “вылячэння, сіл і міру” для пацярпелых і іх блізкіх, а таксама для грамадзянскіх уладаў і персаналу аварыйных службаў.

Па меншай меры 22 чалавекі, сярод іх трое дзяцей, загінулі, 187 атрымалі траўмы рознай цяжкасці пры крушэнні хуткаснага цягніка на поўначы Тайваня ў мінулую нядзелю. У момант аварыі, прычыны якой высвятляюцца, у цягніку знаходзілася 386 чалавек. Гаворка ідзе аб самай буйной у краіне чыгуначнай катастрофе за апошнія 37 гадоў.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 кастрычніка 2018, 11:50