Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік спачувае пасля землятрусу і паводак у Трынідад і Табага

Пантыфік шчыра спачувае пасля сур’ёзных землятрусу і паводак у Трынідад і Табага. Спецыяльную тэлеграму ад імя Святога Айца накіраваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

“Яго Святасць Францішак выказвае малітоўную салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтых стыхійных бедстваў. Ён сведчыць сваю падтрымку грамадзянскім уладам, персаналу аварыйных службаў і тым, хто дапамагае ў адбудоўванні, і просіць аб Божым благаслаўленні, ласках і сіле”, - гаворыцца ў тэлеграме.

Праліўныя дажджы прывялі да паводак і апоўзняў на востраве Трынідад у Карыбскім моры. Асабліва пацярпела яго заходняя частка. Затоплены населеныя пункты і дарогі. Многія жыхары былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Пацярпелі больш за 100 тыс. чалавек.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 кастрычніка 2018, 10:22