Марцін Скарсэзэ Марцін Скарсэзэ 

Марцін Скарсэзэ прыедзе ў Ватыкан, каб задаць пытанне Пантыфіку

Адзін з самых вядомых і выбітных амерыканскіх рэжысёраў Марцін Скарсэзэ задасць пытанне Папу падчас дыялогу моладзі з старэйшым пакаленнем, які будзе праходзіць 23 кастрычніка 2018 г. у Рыме.

76-гадовы творца будзе казаць ад імя пажылых людзей.

Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі “Sharing the Wisdom of Time / La saggezza del tempo” (Дзяліцца мудрасцю часу), а таксама звязаны з ёй міжнародны праект, прысвечаны паглыбленню адносін паміж пакаленнямі. І кніга, і ініцыятыва з’явіліся пад натхненнем папы Францішка.

У выданні, якое ўбачыць свет адначасова ў ЗША і Італіі, утрымліваецца 250 сведчанняў асоб з больш чым 30 краін свету. Яны апублікаваны ў форме інтэрв’ю. Іх каментуе сам Папа ў дыялогу з галоўным рэдактарам старэйшага італьянскага каталіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”, кс. Антоніа Спадара.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 кастрычніка 2018, 12:51