76-гадовы творца будзе казаць ад імя пажылых людзей.
Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі “Sharing the Wisdom of Time / La saggezza del tempo” (Дзяліцца мудрасцю часу), а таксама звязаны з ёй міжнародны праект, прысвечаны паглыбленню адносін паміж пакаленнямі. І кніга, і ініцыятыва з’явіліся пад натхненнем папы Францішка.
У выданні, якое ўбачыць свет адначасова ў ЗША і Італіі, утрымліваецца 250 сведчанняў асоб з больш чым 30 краін свету. Яны апублікаваны ў форме інтэрв’ю. Іх каментуе сам Папа ў дыялогу з галоўным рэдактарам старэйшага італьянскага каталіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”, кс. Антоніа Спадара.