Пошук

Арцыбіскуп Іван Юркавіч Арцыбіскуп Іван Юркавіч 

Ватыканскі дыпламат у ААН нагадаў пра правы бежанцаў

Мігранты і бежанцы – гэта не лічбы ў статыстыцы, а людзі з імем, гісторыяй і законным імкненнем да развіцця чалавечага патэнцыялу, нагадаў у Жэневе Пастаянны назіральнік Святога Пасаду ў ААН.

Тут прайшло пасяджэнне Выканаўчага камітэта Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч заўважыў, што многія з праблем, з якімі сутыкаюцца ўцекачы застаюцца без адэкватнага адказу, поўная рэалізацыя іх асноўных правоў застаецца недасяжнай мэтай.

Больш за палову бежанцаў, гэта асобы ва ўзросце да 18 гадоў. Таму важна прыняць палітыку, якая дазволіць дзецям-уцекачам доступ да якаснай адукацыі на ранніх этапах іх перамяшчэння, каб абараніць іх ад сучаснага рабства, адзначыў іерарх.

Ватыканскі дыпламат агучыў занепакоенасць Святога Пасаду з нагоды таго, што стыхійныя бедствы і пагаршэнне стану навакольнага асяроддзя ўсё часцей уплываюць на вымушанае перамяшчэнне і ўздзейнічаюць па большай частцы на самых бедных і найбольш уразлівых. Сёння трэба ўсвядоміць, што сапраўдны экалагічны падыход заўсёды з’яўляецца падыходам сацыяльным, заўважыў іерарх.

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў уклад, які рэлігійныя лідары і рэлігійныя арганізацыі могуць прапанаваць у пытанні дапамогі бежанцам.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 кастрычніка 2018, 13:26