Бэта версія

Cerca

Vatican News
Кардынал Брас дэ Авіс Кардынал Брас дэ Авіс 

Візіт высокага ватыканскага іерарха ў В’етнам

7 верасня 2018 г. завяршыўся шасцідзённы візіт прэфекта Кангрэгацыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця ў В’етнам.

Урадавае агенцтва “VNA” паведаміла, што ў Ханоі, падчас урачыстага прыёму для ватыканскай дэлегацыі, які арганізаваў старшыня Урадавага камітэту па рэлігійных пытаннях Ву Чэн Танг, кардынал Брас дэ Авіс адзначыў, што ў В’етнаме ў цяперашні час працуе 31 тыс. кансэкраваных асоб. Падчас свайго візіту ён сустрэўся з 2 тыс. прадстаўнікоў духавенства. Іерарх падкрэсліў іх адзінства і пазітыўнае стаўленне.

Прэфект Кангрэгацыі, перад прыбыццём у Ханой, таксама наведаў Хашымін, былы Сайгон, дзе ўзяў удзел у канферэнцыі і сустрэўся са святарамі і законнікамі, якія працуюць у архідыяцэзіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 верасня 2018, 10:06