Cerca

Vatican News
Папа размаўляе са Стынгам і яго жонкай пасля агульнай аўдыенцыі Папа размаўляе са Стынгам і яго жонкай пасля агульнай аўдыенцыі  (Vatican Media)

Пантыфік размаўляў у Ватыкане са Стынгам і яго жонкай

Гордан Мэцью Томас Самнэр, больш вядомы пад сваім мастацкім імем – Стынг, сустрэўся ў Ватыкане з папам Францішкам. Разам з жонкай ён наведаў Ватыканскія музеі.

Былы міністрант і шматразовы лаўрэат прэміі Грэмі і яго жонка Трудзі Стайлер коратка размаўлялі з Папам 8 жніўня 2018 г., пасля агульнай аўдыенцыі.

Як паведаміў амерыканскі партала “Crux”, Стынг і яго жонка таксама наведалі Ватыканскія музеі. Для мультымедыйнай прэзентацыі на тэму Сікстынскай капэлы, якую з сакавіка можна ўбачыць у Рыме, Стынг распрацаваў і запісаў новую версію сярэднявечнага гімна „Dies irae”. Ён асабіста выканаў яго па-лацінску.

"Dies Irae" by Sting from Giudizio Universale

Стынг вядомы сваім удзелам у экалагічных праектах. Ён падтрымлівае, між іншым, саюз праціўнікаў велізарнай дамбы ў бразільскім Бэлу Монтэ на рацэ Шынгу. Самым вядомым крытыкам гэтага праекта быў біскуп Эрвін Кройтлер. Шматгадовы пастыр бразільскай Амазоніі дзякаваў Стынгу за яго прыхільнасць.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 жніўня 2018, 14:11