Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ян Павел ІІ Ян Павел ІІ 

Аўтамабіль Яна Паўла II выставілі на аўкцыён

“Sotheby’s” у ЗША выставіў на аўкцыён “Ford Escort”, які належаў Яну Паўлу II. Дакументы пацвярджаюць, што ўладальнік вырабленага ў 1976 г. у Германіі аўтамабіля, Караль Вайтыла.

Калі ў 1978 г. быў абраны Пантыфікам, аўтамабіль некалькі гадоў знаходзіўся ў Рыме. Аўкцыён будзе доўжыцца з 30 жніўня па 2 верасня 2018 г. Заяўлены кошт 150 тыс. - 300 тыс. долараў ЗША.

Нямецкае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “KNA” адзначае, што “Ford” сярэбранага колеру не першы раз апынуўся на аўкцыёне. У сярэдзіне 1990-х яго выстаўляў Ватыкан, і сабраныя грошы былі перададзены на дабрачынныя мэты. Пазней аўто яшчэ раз змяніла ўладальніка. У апошні час “папскі” аўтамабіль быў гонарам калекцыі амерыканскага адваката Джона О’Куіна, які ў 2009 г. загінуў у дарожна-транспартным здарэнні.

Атрыманыя грошы аўкцыённы дом перадасць на дабрачынную дзейнасць фонду О’Куіна, які падтрымлівае праекты ў яго родным горадзе Х’юстан.

Кардынал Караль Вайтыла ездзіў аўтамабілем падчас сваіх візітаў у Рым. Ім арцыбіскуп Кракаўскі адправіўся ў 1978 г. на канклаў, на якім быў абраны Рымскім Пантыфікам. Пазней “Ford Escort” ім больш не выкарыстоўваўся.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 жніўня 2018, 13:14