Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Выява Францішка на паштовых марках Ірландыі

У Ірландыі ў абарачэнне выйшлі дзве паштовыя маркі, прымеркаваныя да запланаванага праз месяц візіту ў краіну Францішка. Іх выпусціла мясцовая нацыянальная паштовая служба “An Post”.

На паштовым знаку коштам 1 еўра прадстаўлены Папа, які выпускае ўверх голуба, на іншым – коштам 1,5 еўра, – выкарыстана ілюстрацыя сям’і, якая ідзе па беразе мора. Марка спасылаецца на галоўную мэту Апостальскага падарожжа Пантыфіка, якой з’яўляецца Сусветная сустрэчай сем’яў, якая 21-26 жніўня 2018 г. будзе праходзіць у сталіцы Ірландыі.

На прэзентацыі двух паштовых знакаў арцыбіскуп Дублінскі Дзіармуід Марцін назваў гэтую ініцыятыву важным укладам пошты ў візіт, які з’яўляецца цудоўнай магчымасцю не толькі для Касцёла, але і краіны.

Маркі і памятную пячатку распрацавала кампанія “Vermillion Design”. Канверт “Першага дня” і калекцыянерскія аркушы даступныя ў галоўным аддзяленні Ірландскай пошты ў Дубліне. Іх можна замовіць таксама на www.irishstamps.ie.

ІХ Сусветная сустрэча сем’яў пройдзе з 21 па 26 жніўня 2018 г. у ірландскім Дубліне з удзелам Папы. Яе дэвіз: “Евангелле сям’і – радасць для свету”.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 ліпеня 2018, 12:25