Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

У Рыме моладзь малілася за глабальнае сяброўства

Больш за 1 тыс. маладых людзей з 24 краін Еўропы і свету сабраліся ў мінулыя выхадныя ў Рыме на штогадовым сходзе руху “Моладзь для міру”. Яны разам маліліся за мір і адзінства ў свеце.

Рух "Giovani per la Pace" звязаны з Супольнасцю св. Эгідзія, якая ў гэтым годзе адзначае сваё 50-годдзе.

“Глабальнае сяброўства, каб жыць разам у міры” - такі дэвіз абралі сёлета арганізатары. Сярод удзельнікаў, апрача еўрапейцаў, былі маладыя людзі з Сірыі, Лівана і краін Азіі і Лацінскай Амерыкі. Адбылася супольная малітва, прагучаў заклік да аднаўлення міру і справядлівасці ў свеце, які моладзь падтрымала сваімі сведчаннямі.

Адным з іх быў Андрэй Волкаў, малады расіянін, які ў пачатку сустрэчы публічна звярнуўся да ўкраінскай моладзі. “Мы прыехалі з краін, пагружаных ва ўзаемнай вайне, але наша сяброўства пераадолее любую прапаганду. У сацыяльных медыя мы заклікаем адно аднаго працягваць працаваць на карысць міру і падтрымліваць надзею так, каб стала ладам жыцця для нас. Давайце не губляць надзеі і мужнасці, будзем маліцца разам”, - сказаў ён.

Удзельнікі рымскай сустрэчы наведалі Ардэатынскія пячоры, дзе ў 1944 г. адбылося масавае забойства 335 італьянцаў і яўрэяў. Маладыя людзі маліліся ў гэтым месцы, каб антысемітызм, расізм або любая форма сацыяльнага выключэння не прысутнічалі і не выклікалі канфліктаў у Еўропе і на іншых кантынентах.

Падобная сустрэча ў 2019 г. пройдзе ў польскім Асвенцыме.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 ліпеня 2018, 13:37