Бэта версія

Cerca

Vatican News
Пасяджэнне Савета Бяспекі ААН Пасяджэнне Савета Бяспекі ААН  (AFP or licensors)

Святы Пасад у Савеце Бяспекі пра барацьбу з тэрарызмам

Тэрарызм уяўляе сабой пагрозу для ўсіх нас, і мы павінны змагацца з ім усюды, дзе ён прысутнічае, сказаў прадстаўнік Святога Пасаду на пасяджэнні Савета Бяспекі.

Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый падкрэсліў, што ўрады краін маюць патрэбу ў дапамозе ў барацьбе супраць распаўсюджвання ідэалогіі тэрарызму і ў прадухіленні экстрэмізму. Гэтая дапамога павінна выходзіць за рамкі традыцыйнага аналізу пытанняў міру і бяспекі і больш карыстацца ААН-аўскімі экспертызамі па пытаннях правоў чалавека, развіцця і адукацыі. Толькі ў гэтым выпадку Бюро па барацьбе з тэрарызмам можа дзейнічаць эфектыўна, сказаў арцыбіскуп Бернардзіта Ауса.

Ватыканскі дыпламат таксама адзначыў, што адсутнасць увагі да парушэння правоў чалавека ў асобных краінах і ігнараванне вяршэнства закона спрыяе падтрымцы тэрарыстычных груп. Таму Святы Пасад заклікае ААН узмацніць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін, выкарыстання адпаведных інструментаў дапамогі, каб абараніць яе ад радыкалізацыі і заручыцца падтрымкай у барацьбе з гэтай праблемай.

Іерарх таксама адзначыў прыхільнасць Святога Пасаду дыялогу з іншымі рэлігіямі і супольнасцямі, што дапамагае прадухіліць празмерную радыкалізацыю і насілле.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 ліпеня 2018, 11:50