Бэта версія

Cerca

Vatican News
Марш пратэсту ў Манагуа Марш пратэсту ў Манагуа  (ANSA)

Святога Айца паінфармавалі аб сітуацыі ў Нікарагуа

Сітуацыю ў Нікарагуа, дзе з 18 красавіка трывае палітычны і сацыяльны канфлікт, абмеркаваў Святы Айцец з прадстаўнікамі мясцовага епіскапату.

У сустрэчы прынялі ўдзел кардынал Леапольда Брэнэс, арцыбіскуп сталіцы краіны – Манагуа, і біскуп Матагальпы Раланда Альварэс.

Антыўрадавыя беспарадкі, якія працягваюцца ўжо 2,5 месяцы, забралі жыцці больш за 220 чалавек.

Кардынал Брэнэс прызнаўся, што паінфармаваў Папу аб сітуацыі ў Нікарагуа, якая зараз, верагодна, “горшая” за тую, якая існавала падчас двух войнаў, якія мелі месца ў мінулым. Тады трывала бітва паміж узброенымі людзьмі, зараз жа забіваюць безабаронных людзей на вуліцы. Па яго словах, крызіс можа быць вырашаны выключна шляхам дыялогу. І да гэтага заклікае Касцёл.

Людзі выходзяць на вуліцы супраць прэзідэнта Даніэля Артэгі. Апазіцыя абвінавачвае яго ў абмежаванні грамадзянскіх свабод, дыктатарскіх схільнасцях і празмернай канцэнтрацыі ўлады ў адных руках.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 ліпеня 2018, 11:19