Бэта версія

Cerca

Vatican News
Арцыбіскуп Галахер падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Джэінам Арцыбіскуп Галахер падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Джэінам  (ANSA)

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі з візітам у Паўднёвай Карэі

З 4 ліпеня 2018 г. у Паўднёвай Карэі з шасцідзённым візітам знаходзіцца сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

На 5 ліпеня запланавана сустрэча аднаго з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі з Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі – католікам – Мун Джэінам, а таксама наведванне дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе краіну на дзве часткі.

У пятніцу, у сваю чаргу, адбудуцца сустрэчы іерарха з міністрам замежных спраў Кан Гён Хва і групай з сарака дэпутатаў парламента, якія належаць да Каталіцкага Касцёла. У суботу арцыбіскуп Галахер выступіць у рамках Каталіцкага форуму па міры і правах чалавека, а ў нядзелю ўзначаліць св. Імшу ў архікатэдры Сеула.

У гэтым годзе спаўняецца 55 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Паўднёвай Карэяй і Святым Пасадам.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 ліпеня 2018, 11:02