Бэта версія

Cerca

Vatican News
Разбураны ў выніку авіяналёту раён горада Сана ў Емене Разбураны ў выніку авіяналёту раён горада Сана ў Емене  (ANSA)

Святы Айцец занепакоены сітуацыяй у Емене

Папа скіраваў зварот у сувязі з сітуацыяй у Емене, дзе на працягу чатырох гадоў трывае ўзброенае супрацьстаянне паміж паўстанцамі-хусітамі і сіламі ўраду.

“З глыбокай заклапочанасцю назіраю за трагічным лёсам насельніцтва Емена, знясіленага гадамі канфлікту. Заклікаю міжнародную супольнасць не шкадаваць ніякіх намаганняў, каб неадкладна пасадзіць за стол перамоваў бакі супрацьстаяння і пазбегнуць пагаршэння ўжо трагічнай гуманітарнай сітуацыі”, - сказаў Папа на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 17 чэрвеня 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

Узброены канфлікт у Емене працягваецца з 2014 г. З аднаго боку ў ім удзельнічаюць паўстанцы-хусіты з шыіцкай групоўкі “Ансар Ала” і частка арміі, лаяльная былому прэзідэнту Алі Абдале Салеху. З іншага боку, урадавыя войскі і групоўкі, лаяльныя прэзідэнту Абду Рабо Мансуру Хадзі.

У выніку супрацьстаяння загінулі каля 10 тыс. чалавек. Некалькі мільёнаў чалавек пакутуе ад пагаршэння гуманітарнай сітуацыі, да якой прывяла блакада Емена з боку Саўдаўскай Аравіі.

Зварот Папы адносна сітуацыі ў Емене
Навіна ў фармаце аўдыё
Зварот Папы адносна сітуацыі ў Емене
17 чэрвеня 2018, 13:51