Папа падчас ватыканскай сустрэчы з экіпажам 53-й місіі на МКС і іх сем'ямі Папа падчас ватыканскай сустрэчы з экіпажам 53-й місіі на МКС і іх сем'ямі 

Сустрэча Францішка з экіпажам 53-й місіі на МКС

Пантыфік сустрэнецца 8 чэрвеня 2018 г. у Ватыкане з касманаўтамі і астранаўтамі 53-й місіі на Міжнародную касмічную станцыю.

У склад экспедыцыі ўваходзілі тры амерыканцы, двое расіян і італьянец: Рэндальф Брэзнік, Марк Вандэ Хай, Джозэф Акаба, Аляксандр Місуркін, Сяргей Разанскі і Паола Нэспалі.

Францішак добра знаёмы з пакарыцелямі космасу, паколькі ў лістападзе 2017 г. праводзіў з імі сеанс сувязі, падчас якога былі абмеркаваны найбольш важныя пытанні адносна сусвету і праблем чалавецтва. Тады Пантыфік назваў экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі “малой Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый”, паколькі ён адлюстроўвае сабой усю чалавечую сям’ю.

53-я місія пачалася ў верасні і завяршылася ў снежні 2017 г. Як паведамляецца на сайце амерыканскага НАСА, падчас экспедыцыі на МКС яе экіпаж вывучаў часціцы касмічнага выпраменьвання, прадэманстраваў перавагу вырабу валаконна-аптычных матэрыялаў ва ўмовах мікрагравітацыі, правёў даследаванне па мэтавай тэрапіі для лячэння мышачнай атрафіі, займаўся вывучэннем магчымасцей новага прэпарата для паскарэння аднаўлення касцяной тканіны.

Рэпартаж аб сеансе прамой сувязі Ватыкан-МКС
Навіна ў фармаце аўдыё
08 чэрвеня 2018, 11:22