Пантыфік падчас сустрэчы з Барталамеем І у Ватыкане Пантыфік падчас сустрэчы з Барталамеем І у Ватыкане 

Папа падтрымаў каталіцка-праваслаўнае экалагічнае супрацоўніцтва

Францішак напісаў ліст да Патрыярха Канстантынопальскага, прымеркаваны да міжнароднага сімпозіума па экалагічных пытаннях у Афінах.

Пантыфік спадзяецца, што католікі і праваслаўныя разам з вернікамі іншых хрысціянскіх супольнасцяў і ўсімі людзьмі добрай волі актыўна ўключацца ў супрацоўніцтва на карысць абароны стварэння і ўстойлівага і комплекснага развіцця. Аб гэтым Францішак напісаў у лісце да Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея I, прымеркаваным да міжнароднага сімпозіума па экалагічных пытаннях у Афінах.

Папа ўзгадаў аб сумесным з Патрыярхам візіце на востраў Лесбас і прызнаўся, што быў зачараваны краявідамі блакітнага неба і мора і ўражаны думкай, што такая прыгожая вада стала магілай для многіх мігрантаў. Ён спаслаўся таксама на супольнае пасланне на Сусветны дзень малітвы за захаванне створанага свету.

Францішак падкрэсліў, што “абавязак клапаціцца аб стварэнні з’яўляецца выклікам для ўсіх людзей добрай волі і заклікае хрысціян да распазнання духоўных каранёў экалагічнага крызісу і супрацоўніцтва, каб прапанаваць выразны адказ”.

“У мяне ёсць цвёрды намер, каб Каталіцкі Касцёл працягваў прытрымлівацца разам з Вашай Святасцю і Усяленскім Патрыярхатам гэтага шляху”, - напісаў Пантыфік у сваім пасланні на экалагічны форум у Афінах.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 чэрвеня 2018, 15:34