Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Дзяржаўны сакратар на сустрэчы еўрапейскіх і амерыканскіх эліт

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы заяўлены для ўдзелу ў Турынскай канферэнцыі Більдэрбергскай групы.

Імя кардынала Пьетра Параліна знаходзіцца ў спісе 131 удзельнікаў сёлетняга пасяджэння нефармальнага міжнароднага аб’яднання ўплывовых людзей свету палітыкі і эканомікі.

Упершыню высокапастаўлены прадстаўнік Апостальскай Сталіцы прыме ўдзел у канферэнцыі, якая атрымала назву ад гатэля “de Bilderberg” у горадзе Остэрбэк ва ўсходняй частцы Нідэрландаў, дзе ў маі 1954 г. яна прайшла ў першы раз. Штогод на форум прыязджаюць да 150 чалавек з еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх палітычных элітаў, а таксама прадстаўнікі прамысловасці, фінансаў, навукі і сродкаў масавай інфармацыі. Асноўная мэта нарады заключаецца ва ўмацаванні амерыкана-еўрапейскіх адносін.

7-10 чэрвеня 2018 г. у Турыне ўдзельнікі будуць размаўляць пра папулізм у Еўропе, праблемы няроўнасці, будучыню працы, штучны інтэлект, парламенцкія выбары ў ЗША, свабодны гандаль, глабальнае лідэрства Злучаных Штатаў, Расію, квантавых вылічэнні, Саудаўскую Аравію і Іран, свет пост-праўды і іншыя бягучыя падзеі.

Варта адзначыць, што ў 2017 г. кардынал Пьетра Паралін прыняў удзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе і выступіў там з дакладам, у якім казаў пра мэты папскай дыпламатыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 чэрвеня 2018, 14:48