Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

У Ватыкане размаўляюць пра эканоміку ў лічбавай эпосе

24 мая 2018 г. у Ватыкане распачалася Міжнародная канферэнцыя Папскага фонду “Centesimus Annus - Pro Pontifice”, які ў гэтым годзе адзначае 25-годдзе заснавання.

Форум прысвечаны “новай палітыцы і ладу жыцця ў лічбавай эпосе”. У ім прымаюць удзел Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І і Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін. Вынікі падвядзе Францішак, які сустрэнецца з пяццю сотнямі ўдзельнікаў 26 мая 2018 г. на спецыяльнай аўдыенцыі.

Фонд быў заснаваны ў 1993 г. св. Янам Паўлам II, як месца сустрэчы паміж эканамістамі, прадпрымальнікамі, прафсаюзнымі дзеячамі з спецыялістамі па сацыяльнай дактрыне Касцёла, патлумачыў старшыня арганізацыі Дамінго Суграньес Бікэль.

“Мы будзем разглядаць пытанні новага стылю жыцця, размаўляць пра новыя формы эканамічнага развіцця, больш выразна арыентаваныя на агульнае дабро, пра новае ўсведамленне адказнасці людзей у паўсядзённых рашэннях. Усё гэта будзе змешчана ў кантэкст эканомікі, якая глыбока мяняецца, у тым ліку пад уздзеяннем робататэхнікі і штучнага інтэлекту, з усімі новымі рэаліямі сучаснай сістэмы камунікацыі”, - паведаміў іспанскі эканаміст.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 мая 2018, 14:17