Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Выступленне карэйскіх спартсменаў перад Папам  Выступленне карэйскіх спартсменаў перад Папам   (Vatican Media)

Спартсмены з Карэі ў Ватыкане: мір – больш каштоўны, чым трыумф

Спартсмены з Паўночнай і Паўднёвай Карэі выканалі перад Францішкам некалькі танцавальных рухаў у стылі таэквандо на матыў мелодыі “Ave Maria”.

30 мая 2018 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, неўзабаве пасля заканчэння папскай катэхезы, маладыя спартсмены з Паўночнай і Паўднёвай Карэі выканалі перад Францішкам некалькі танцавальных рухаў у стылі таэквандо на матыў мелодыі “Ave Maria”.

Затым яны пастроіліся і ўзялі ў рукі банер з надпісам на італьянскай мове: “Мір – больш каштоўны, чым трыумф”. Маладыя людзі пасля падышлі да Папы, які паразмаўляў з імі і ўдзяліў сваё благаслаўленне.

Пазней, падчас прывітання розных груп пілігрымаў, Святы Айцец яшчэ раз зрабіў спасылку на гэта нечаканае выкананне і сказаў: “Дзякую карэйскім спартсменам за ваша выступленне; яно стала вашым пасланнем міру паміж двума Карэямі”.

Выступленне карэйскіх спартсменаў перад Папам

На сустрэчы з Папам таксама прысутнічалі, у прыватнасці, легкаатлеты, якія ўдзельнічаюць у турніры “Golden Gala” на Алімпійскім стадыёне ў Рыме, а таксама алімпійскія спартсмены і былыя спартсмены з 1960-х гадоў, у перыяд, калі ў сталіца Італіі была месцам правядзення летняй Алімпіяды.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 мая 2018, 13:48