Бэта версія

Cerca

Vatican News

Пантыфік падтрымаў аргентынскіх маці-праваабаронцаў

Францішак даслаў гукавое паведамленне з нагоды 41-й гадавіны з дня заснавання “Маці Плаза дэ Майо”.

Аўдыё-пасланне было адрасавана Анне Марыі Карэага, дачцы Эстэр Балестрына дэ Карэага, адной з заснавальніц асацыяцыі. Яе гвалтоўнае знікненне, выкраданне і забойства, адбылося ў Аргентыне ў 1977 г., падчас ваеннай дыктатуры. Папскае аўдыё-паведамленне прагучала 30 красавіка 2018 г. у эфіры праграмы “Ahora y Siempre” (Цяпер і заўсёды).

“Дарагая Анна, у гэтыя дні, калі мы ўзгадваем 30 красавіка 1977 г., гадавіну з дня заснавання “Маці Плаза дэ Майо”, (...) мне на думку прыходзіць Ваша мама, якая шмат працавала, якая была байцом, і з ёй шмат жанчын, якія змагаліся за справядлівасць, якія страцілі сваіх дзяцей, або проста жанчыны-маці, што, бачачы драму многіх зніклых дзяцей, прыйшлі разам, каб змагацца. Упэўнены, што, у дадатак да ўсеагульнага прызнання, Бог мае іх у сваім сэрцы. Яны – барацьбіты, змагаліся за справядлівасць і паказалі нам шлях, якім трэба ісці наперад”, - сказаў Папа. Францішак паабяцаў сваю малітву за маці і ўсіх людзей добрай волі, якія маюць жаданне працягваць “праект справядлівасці і братэрства”.

“Маці Плаза дэ Майо” – грамадскі рух аргентынскіх маці, чые дзеці зніклі ў перыяд ваеннай дыктатуры паміж 1976 і 1983 гадамі. Рух атрымаў назву ад цэнтральнай плошчы Буэнас-Айрэса, дзе насупраць дома ўрада, пачынаючы з 30 красавіка 1977 г., кожны чацвер сталі збірацца жанчыны, дзеці якіх бясследна зніклі.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 мая 2018, 09:58