Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа пра дыпламатыю спачування, прадбачання і мужнасці

Пантыфік прыняў 17 мая 2018 г. у Ватыкане вярыцельныя граматы новых надзвычайных і паўнамоцных паслоў Танзаніі, Лесота, Пакістана, Манголіі, Даніі, Эфіопіі і Фінляндыі пры Святым Пасадзе.

Францішак папрасіў перадаць “свае пачуцці ўдзячнасці і павагі” кіраўнікам дзяржаў; ён запэўніў у малітвах за кіраўніцтва і грамадзян краін, якія прадстаўляюць дыпламаты.

Папа падкрэсліў, што праца міжнароднай дыпламатыі “заключаецца ў забеспячэнні справядлівасці і гармоніі ў супольнасці нацый” і грунтуецца на “сумесным перакананні адзінства нашай чалавечай сям’і і прыроджанай годнасці кожнага з яе членаў”.

Менавіта таму Касцёл перакананы ў тым, што “галоўнай мэтай усёй дыпламатычнай дзейнасці павінна быць інтэгральнае развіццё кожнага асобнага мужчыны і жанчыны, дзіця і пажылога чалавека, як і развіццё народаў у глабальных рамках дыялогу і супрацоўніцтва ў служэнні агульнага дабра”. Да гэтага, на думку Францішка, мабілізуе сямідзесяцігоддзе прыняцця Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

“Ніхто з нас не можа ігнараваць нашу маральную адказнасць, кінуць выклік “глабалізацыі абыякавасці”

- сказаў Папа, і патлумачыў, што гаворка ідзе пра ігнараванне трагічных сітуацый несправядлівасці, “якія заклікаюць да неадкладнага аказання гуманітарнай дапамогі”.

Час эпахальных змен, які перажывае сённяшні свет, на думку Святога Айца, патрабуе “мудрасці і праніклівасці з боку ўсіх зацікаўленых бакоў, на карысць мірнай і шчаслівай будучыні для наступных пакаленняў”.

Са свайго боку, Касцёл, запэўніў Папа, падтрымлівае “адказнасць людзей адно за аднаго, спрыяе ўсім намаганням па супрацоўніцтве, без насілля і падману, у пабудове свету ў духу сапраўднага братэрства і міру”.

Францішак назваў найбольш актуальным гуманітарным выклікам, які цяпер стаіць перад міжнароднай супольнасцю,

“вітаць, абараняць, заахвочваць і інтэграваць ўсіх тых, хто, ратуючыся ад вайны і голаду, дыскрымінацыі і пераследу, галечы і дэградацыі навакольнага асяроддзя пакідае сваю родную зямлю”

На яго думку, “гэта праблема мае ўнутрана этычнае вымярэнне, якое выходзіць за рамкі нацыянальных меж і вузкія канцэпцыі бяспекі і прыватных інтарэсаў”.

Папа перакананы, што, нягледзячы на складанасць і далікатнасць палітычных і сацыяльных праблем, асобныя краіны і міжнародная супольнасць павінны выкарыстоўваць у дыпламатыі “спачуванне, прадбачанне і мужнасць”.

Святы Айцец запэўніў новых паслоў пры Святым Пасадзе “ў пастаяннай гатоўнасці розных падраздзяленняў Рымскай курыі несці дапамогу ў выкананні іх абавязкаў”.

Папа прыняў даверчыя граматы новых паслоў пры Святым Пасадзе
Навіна ў фармаце аўдыё
17 мая 2018, 13:12