Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Цырымонія перадачы эксклюзіўнага "Lamborghini" у дар Святому Айцу Цырымонія перадачы эксклюзіўнага "Lamborghini" у дар Святому Айцу 

Падораны Пантыфіку “Lamborghini” сышоў з малатка

“Lamborghini”, падораны некалькі месяцаў таму Францішку, 12 мая 2018 г. быў прададзены на аўкцыёне “Sotheby’s”.

Эсклюзіўны спорткар сышоў з малатка за 715 тыс. еўра. Першапачаткова аўтамабіль ацэньваўся ў суму ад 250 да 350 тыс. еўра.

Выручаны даход будзе прызначаны на тры дабрачынных праекты: адбудову дамоў, грамадскіх памяшканняў і храмаў у іракскай Нінэвіі, для забеспячэння вяртання туды мясцовых хрысціян; падтрымку жанчын, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі і прастытуцыі, у рамках праекту “Дом папы Францішка”; а таксама на фінансаванне праектаў у Афрыцы.

Белы аўтамабіль “Lamborghini Huracan” з дзвюма залацістымі палоскамі на капоце – у колер ватыканскага флага, – перадалі Францішку 15 лістапада 2017 г. у прысутнасці кіраўніцтва аўтавытворцы. Папа пакінуў на ім свой аўтограф. Гэта ўнікальная спорткара, якая існуе ў адзіным экзэмпляры.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 мая 2018, 10:37