Выява сястры Леанэла Сгорбаці падчас беатыфікацыі ў П'ячэнцы Выява сястры Леанэла Сгорбаці падчас беатыфікацыі ў П'ячэнцы 

Францішак моліцца за мір у Афрыцы

Папа заклікаў маліцца за мір у Афрыцы. Мучаніцтва сястры Сгорбаці з’яўляецца надзеяй для Афрыкі і ўсяго свету, сказаў Пантыфік 27 мая 2018 г. падчас малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.

“Учора ў П’ячэнцы была абвешчана благаслаўлёнай Леанэла Сгорбаці з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Суцяшэння. Яна была забітая з нянавісці да веры ў самалійскім Магадзіша ў 2006 г. Сваё жыццё ахвяравала за Евангелле і служэнне бедным, а яе мучаніцкая смерць з’яўляецца надзеяй для Афрыкі і свету. Будзем маліцца разам за Афрыку, каб там панаваў мір”, - сказаў Францішак і запрасіў усіх сабраных на плошчы св. Пятра і ля сваіх радыё- і тэлепрыёмнікаў памаліцца разам “Вітай, Марыя”.

Сястра Леанэла Сгорбаці: мучаніцтва і прабачэнне
Навіна ў фармаце аўдыё
27 мая 2018, 13:11