Артур Шапенгаўэр. Голас сэрца ці інстынкт?
Новы выпуск падкаста “Філасофскія нататкі” прысвечаны постаці Артура Шапенгаўэра – аднаго з самых супярэчлівых філосафаў ХІХ стагоддзя, якога часта называюць песімістам. Але што стаіць за яго поглядамі на чалавека і свет? Чым з’яўляецца тое, што мы называем “голасам сэрца” – праявай любові, інстынкту ці спачування? І як гэта ўсё звязана з хрысціянскім разуменнем чалавека?
Ксёндз Раман Суша разважае пра тры віды чалавечых сувязяў, якія вылучаў Шапенгаўэр: інстынктыўнае прыцягненне, каханне і спачуванне. Ці сапраўды мы дзейнічаем з любові – ці толькі пад уплывам прыродных імпульсаў? І чаму хрысціянства бачыць у чалавеку нешта большае, чым носьбіта “волі да жыцця”? Запрашаем паразважаць разам, каб лепш распазнаваць, што кіруе нашымі адносінамі, і навучыцца быць сапраўды адказнымі перад Богам і бліжнім.