Базыль Вялікі. Закон сяброўства
Мінулы выпуск быў прысвечаны святому Максіма Вызнаўцу – філосафу і містыку, які бачыў у чалавеку цэлы космас: маленькі сусвет, у якім сустрэліся бачнае і нябачнае, зямное і нябеснае. Максім казаў, што чалавек – гэта сувязь паміж імі.
Але ці азначае гэта, што чалавек – адзіны такі злучальны пункт у стварэнні? Няўжо толькі чалавек здольны злучаць і будаваць адзінства?
У сённяшняй перадачы ксёндз Раман Суша спрабуе адказаць на гэтае пытанне разам са святым Базылём Вялікім – яшчэ адным духоўным волатам, айцом усходняй хрысціянскай думкі IV стагоддзя. Ён таксама бачыў свет як адзінства. Але паказваў яго не толькі як заданне для чалавека, а як дар, укладзены ў саму структуру стварэння.
25 мая 2025