Карл Маркс. Ідэалогія класавай барацьбы
Падкаст пра Карла Маркса – гэта філасофскі разгляд марксісцкай ідэалогіі, якая прапагавала атэізм і перавагу матэрыі над духам.
Праз простыя прыклады і гістарычныя рэаліі 19 стагоддзя ксёндз Раман Суша аналізуе, як праз класавую барацьбу і рэвалюцыю ідэі Маркса прыводзілі да гвалту, разбурэння каштоўнасцяў і пакут мільёнаў людзей.
Асаблівая ўвага надаецца крытычнаму стаўленню Касцёла і вучэнню Папы Яна Паўла II аб тым, што сапраўдная праца і грамадская справядлівасць павінны грунтавацца на павазе да чалавечай годнасці і духоўных каштоўнасцяў.
02 лютага 2025