Пошук

2025.01.14 Jean-Jacques Rousseau. Podcast bielorussi sulla filosofia

Жан-Жак Русо. Крытыка цывілізацыі

У чарговым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша знаёміць слухачоў з ідэямі Жана-Жака Русо, філосафа Асветніцтва, які стаў вядомым дзякуючы сваёй крытыцы цывілізацыі. Русо лічыў, што чалавек у сваім натуральным стане быў гарманічным і свабодным, але цывілізацыя, сацыяльная няроўнасць і імкненне да ўласнасці разбурылі гэтую гармонію.

Ксёндз Раман Суша разважае пра ролю цывілізацыі ў жыцці чалавека, супярэчнасці ў ідэях Русо і іх наступствы для сучаснага грамадства. Асобная ўвага нададзена праблеме маральнасці, неабходнасці ахвярнасці і працы над уласнымі слабасцямі, якія Русо часта недаацэньваў. Запрашаем слухаць і разважаць разам!

14 студзеня 2025