Станіслаў Яроцкі. Летуценны даследчык Краю
У новым выпуску праграмы "У люстэрку вечнасці" мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра польскага мастака Станіслава Яроцкага – летуценнага даследчыка, шчырага закаханага ў беларускі край.
Гэта гісторыя пра творцу, які нарадзіўся ў Варшаве, вандраваў па Італіі, Германіі, Францыі. Вядомы ў свой час жывапісец, Яроцкі палюбіў беларуска-літоўскае памежжа і пражыў большую частку жыцця вывучаючы яго. Ён доўгі час жыў у Вільні і гуртаваў вакол сябе краёвых мастакоў розных нацыянальнасцяў. Сёння Станіслава Яроцкага мала ведаюць, але ён пакінуй нам дзясяткі твораў прысвечаных Беларусі.
03 ліпеня 2025