Пошук

Альфрэд Ромер. Мастак і гаспадар

У гэтым выпуску “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра жывапісца і малявальшчыка са славутага мастакоўскага роду – Альфрэда Ромера, чыя біяграфія непарыўна звязаная з беларускім краем. Ён быў незвычайнай асобай: мастаком, этнографам, мастатцвазнаўцам і добрым гаспадаром на зямлі.

Ромер пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэлігійныя сюжэты. Яго творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Акрамя жывапісных твораў вядомы бронзавыя медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, архітэктурных помнікаў. Гістарычную і мастацкую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побыту і малюнкі народных касцюмаў беларусаў. Мастак таксама распісваў праваслаўныя і каталіцкія храмы.

23 мая 2025