Пошук

Папскі касцёл святога Тамаша з Вілановы ў Кастэль Гандольфа Папскі касцёл святога Тамаша з Вілановы ў Кастэль Гандольфа 

Пантыфік наведаў Кастэль-Гандольфа перад летнім пераездам

3 ліпеня 2025 года Леў XIV здзейсніў кароткі візіт у Кастэль-Гандольфа, каб праверыць гатоўнасць Вілы Барберыні ў “Мястэчку Laudato Si’” перад сваім пераездам. Папа прыбудзе туды ў нядзелю, 6 ліпеня 2025 года, і застанецца на два тыдні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас знаходжання ў летняй рэзідэнцыі Пантыфік правядзе некалькі публічных мерапрыемстваў. 13 ліпеня 2025 года ён узначаліць Імшу ў папскай парафіі святога Тамаша з Вілановы і правядзе малітву "Анёл Панскі" на Плошчы Свабоды.

20 ліпеня Леў XIV плануе цэлебраваць Імшу ў катэдры Альбана – дыяцэзіі, на тэрыторыі якой знаходзіцца Кастэль-Гандольфа. У той самы дзень увечары Пантыфік вернецца ў Ватыкан.

На працягу ўсяго ліпеня будуць прыпыненыя ўсе прыватныя аўдыенцыі, а агульныя адновяцца толькі 30 ліпеня 2025 года. Пасля вяртання да рэгулярнага графіка, у першых днях жніўня, Пантыфік возьме ўдзел у мерапрыемствах Юбілею Моладзі.

Важна адзначыць, што 9 ліпеня 2025 года Леў XIV правядзе на тэрыторыі “Мястэчка Laudato Si’” першую Імшу ў інтэнцыі захаванне Стварэння. Праект экапрасторы аўтарства Папы Францішка, пачаў рэалізавацца ў 2023 годзе як увасабленне "інтэгральнай экалогіі", прапанаванай у энцыкліцы дзесяцігадовай даўнасці.
 

04 ліпеня 2025, 10:11