Пошук

Папа Леў XIV падчас Імшы Папа Леў XIV падчас Імшы  (ANSA)

Леў XIV кананізуе Карла Акуціса і П'ера Джорджа Фрасаці

Апублікаваны афіцыйны каляндар літургічных цэлебрацый, якія ўзначаліць Леў XIV у жніўні і верасні 2025 года, уключаючы кананізацыю Карла Акуціса і П'ера Джорджа Фрасаці 7 верасня.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Раней, 3 жніўня, у нядзелю, Папа будзе цэлебраваць святую Імшу ў Тор Вергата ў Рыме ў межах Юбілею Моладзі.

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ён узначаліць Эўхарыстыю ў пантыфікальнай парафіі святога Тамаша з Вілановы ў Кастэль Гандольфа.

14 верасня ў Базіліцы Святога Паўла па-за Мурамі пройдзе экуменічнае мерапрыемства ў гонар новамучанікаў – сведак веры, у якім прыме ўдзел Пантыфік.

28 верасня, у XXVI Звычайную нядзелю, Папа будзе цэлебраваць Імшу на Плошчы Святога Пятра ў межах Юбілею Катэхетаў.
 

03 ліпеня 2025, 14:00