Пошук

Папа Леў XIV Папа Леў XIV  (@Vatican Media)

Пантыфік перад “Regina Coeli”: толькі мірнае сэрца можа несці мір

“Няхай Дух Уваскрослага Хрыста адкрые шляхі да паяднання там, дзе ідзе вайна”, - сказаў Папа перад малітвай “Уладарка Неба”, якая адбылася 8 чэрвеня 2025 года напрыканцы Імшы з нагоды ўрачыстасці Спаслання Святога Духа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік прывітаў прадстаўнікоў касцельных рухаў, асацыйцый і новых супольнасцей, якія бралі ўдзел у літургіі, заклікаўшы іх несці надзею ў свет. Ён таксама выказаў блізкасць студэнтам і выкладчыкам, якія ў гэты перыяд рыхтуюцца да экзаменаў.

"А цяпер праз заступніцтва Панны Марыі папросім Святога Духа аб дары міру. Перш за ўсё – міру ў сэрцах: толькі мірнае сэрца можа несці мір у сям’ю, грамадства, міжнародныя адносіны. Няхай Дух Уваскрослага Хрыста адкрые шляхі да паяднання там, дзе ідзе вайна; няхай асвеціць кіраўнікоў і дасць ім адвагу здзяйсняць жэсты дээскалацыі і дыялогу”, - пажадаў Святы Айцец.

 

08 чэрвеня 2025, 12:04