Леў XIV пра таямніцу Касцёла да юбілею архідыяцэзіі ў Харватыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У пасланні, апублікаваным на лацінскай і харвацкай мовах, Леў XIV разважае пра Касцёл: "У бачным доме, які Бог нам штодзённа дазваляе будаваць, адлюстроўваецца таямніца Яго еднасці з намі. Касцёл ёсць сапраўдным якарам надзеі ў нашу эпоху, пабудаваны на падмурку апосталаў, дзе вуглавым каменем ёсць сам Хрыстус".
Пантыфік згадвае, што Рыецкая архідыяцэзія была заснавана 25 красавіка 1925 года апостальскім лістом Папы Пія XI "Supremum pastorale munus". Першапачаткова кардынал Дзупі быў прызначаны папярэднікам Льва XIV, Францішкам, што і пацверджана ў новым папскім лісце.
У кантэксце Святога Года Пантыфік заклікае ўдзельнікаў святкавання "добраахвотна скіроўвацца да Бога, адзінай праўды і найвышэйшага дабра, падобна як усё стварэнне натуральна імкнецца да свайго Стваральніка"
Папа завяршае сваё пасланне малітвай праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Трсацкай і святога Віта, мучаніка, слаўнага заступніка Рыецкай архідыяцэзіі, каб усе ўдзельнікі Юбілею атрымалі шчодрыя ласкі ад Бога.