Пошук

Падчас першага з'яўлення Папы Льва XIV на балконе цэнтральнай лоджыі ватыканскай базілікі Падчас першага з'яўлення Папы Льва XIV на балконе цэнтральнай лоджыі ватыканскай базілікі  (AFP or licensors)

Папа Леў XIV: праграма першых дзён пантыфікату

Новаабраны Папа Леў XIV правядзе першую Імшу з кардыналамі ў Сікстынскай капэле ў пятніцу, а ў нядзелю звернецца да вернікаў з малітвай “Regina Coeli”. У панядзелак адбудзецца аўдыенцыя для супрацоўнікаў СМІ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада паведаміў аб графіку першых афіцыйных мерапрыемстваў новаабранага Папы Льва XIV. Ужо заўтра, 9 мая 2025 года, новы Пантыфік узначаліць, у адпаведнасці з традыцыяй, святую Імшу ў Сікстынскай капэле разам з Калегіяй кардыналаў. Урачыстая літургія распачнецца ў 11.00.

У нядзелю, 11 мая 2025 года, Пантыфік зноў з'явіцца на цэнтральнай лоджыі ватыканскай базілікі, каб узначаліць велікодную малітву “Уладарка неба” (Regina Coeli) у 12.00. Гэта будзе першы нядзельны малітоўны зварот новага Папы да вернікаў і пілігрымаў, якія збяруцца на Плошчы Святога Пятра.

Акрамя таго, як паведаміў Матэа Бруні, у панядзелак, 12 мая 2025 года, у 10.00 у ватыканскай Зале Паўла VI адбудзецца аўдыенцыя Пантыфіка для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, якія распавядалі ўсяму свету пра гэтыя насычаныя падзеямі дні.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні будзе абвешчана таксама дата ўрачыстай інаўгурацыйнай Імшы, падчас якой Папа Леў XIV афіцыйна распачне сваё служэнне як Біскуп Рыма і Пастыр Паўсюднага Касцёла.
 

08 мая 2025, 21:34