Пошук

Наступствы расійскага ўдару дронам па жылым доме ў Харкаве ва Украіне Наступствы расійскага ўдару дронам па жылым доме ў Харкаве ва Украіне 

Святы Айцец: не забываць пра змучаную Украіну

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 студзеня 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа заклікаў вернікаў адлюстроўваць Божае святло ў сваім штодзённым жыцці і маліцца за мір у свеце.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У гэтыя дні пасля Аб’яўлення Пана мы працягваем разважаць аб аб’яўленні Езуса Хрыста ўсім народам. Касцёл заклікае ўсіх ахрышчаных, пасля аддання пашаны Богу, які ўцелавіўся, адлюстроўваць Яго святло сваім жыццём”, - сказаў Францішак, вітаючы пілігрымаў.

“Давайце таксама не забываць маліцца за мір. Не будзем забываць пра змучаную Украіну, не будзем забываць пра Назарэт, Ізраіль. Давайце не забываць пра ўсе краіны, у якіх ідзе вайна. Будзем маліцца аб міры і не забываць, што вайна – гэта заўсёды паражэнне”, - сказаў Святы Айцец.
 

08 студзеня 2025, 10:50