Папа прызначыў новага арцыбіскупа Вашынгтонскага
Марыя Валодзіна - Vatican News
Кардынал Грэгары сышоў з пасады кіраўніка сталічнай архідыяцэзіі па дасягненні 77-гадовага ўзросту. Ён быў першым у ЗША кардыналам афраамерыканскага паходжання.
Новы арцыбіскуп Вашынгтонскі, кардынал МакЭлрой, нарадзіўся 5 лютага 1954 года ў Сан-Францыска. Скончыў Семінарыю святога Юзафа. Атрымаў ступень бакалаўра ў Гарвардскім універсітэце і ступень магістра гісторыі ў Стэнфардскім універсітэце. Пасля вучобы ў Семінарыі святога Патрыка ў Менло-Парку (Каліфорнія) атрымаў ступень доктара маральнай тэалогіі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, а таксама доктара палітычных навук у Стэнфардскім універсітэце.
Святарскае пасвячэнне атрымаў 12 красавіка 1980 года, а 6 ліпеня 2010 года быў прызначаны дапаможным біскупам архідыяцэзіі Сан-Францыска. З 2015 года ўзначальваў дыяцэзію Сан-Дыега. 27 жніўня 2022 года Папа Францішак надаў арцыбіскупу МакЭлрою кардынальскую годнасць.