Пошук

Шпіталь імя Агасціна Джэмэлі Шпіталь імя Агасціна Джэмэлі 

Папа здзейсніў кароткі візіт у клініку для медыцынскага агляду

6 чэрвеня 2023 года Францішак наведаў з кароткім візітам рымскую бальніцу імя Агасціна Джэмэлі, дзе прайшоў медыцынскае абследаванне, - паведаміў кіраўнік ватыканскай Залы Друку Матэа Бруні.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Сёння раніцай Папа Францішак адправіўся ў паліклініку імя Джэмэлі, каб прайсці медыцынскае абследаванне, і да поўдня вярнуўся ў Ватыкан", - паведаміў Матэа Бруні, адказваючы на пытанні журналістаў.

Бальніца імя Агасціна Джэмэлі з’яўляецца структурай медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца. У сакавіку 2023 года Святы Айцец быў шпіталізаваны ў гэтую медыцынскую ўстанову з рэспіраторнай інфекцыяй. Пасля трохдзённага лячэння ён быў выпісаны і вярнуўся ў Ватыкан. У 2021 годзе ў гэтай жа клініцы Пантыфіку была зроблена аперацыя на кішэчніку.

06 чэрвеня 2023, 16:54