Пошук

Папа Францішак Папа Францішак  (AFP or licensors)

Святы Пасад: прычына недамагання Папы – стомленасць

“Папа быў стомлены. Учора ў яго быў вельмі напружаны дзень”, - так кардынал П'етра Паралін патлумачыў праблемы са здароўем у 86-гадовага Францішка. З прычыны высокай тэмпературы 26 мая 2023 года ён адмяніў усе аўдыенцыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дзяржсакратар Яго Святасці ў пятніцу вечарам размаўляў з Пантыфікам, які сказаў яму, што “сустрэўся з вялікай колькасцю людзей” і што падчас сустрэчы, арганізаванай Папскім фондам Scholas Occurentes, “хацеў павітаць усіх, і, верагодна, у нейкі момант імунітэт даў збой”.

У нядзелю 28 мая 2023 года Францішак узначаліць у базіліцы святога Пятра Імшу ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы. Днём пазней запланавана аўдыенцыя для прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлы, якому Папа ўручыць Прэмію Паўла VI.
 

27 мая 2023, 11:54