Пошук

Пакаленне-2030, мерапрыемства для моладзі італьянскай Каталіцкай акцыі Пакаленне-2030, мерапрыемства для моладзі італьянскай Каталіцкай акцыі  

Відэазварот Папы да моладзі: змяняйце рэчаіснасць

Змяняць негатыўную рэчаіснасць і весці дыялог са старэйшым пакаленнем заклікаў Францішак моладзь італьянскай Каталіцкай акцыі ў кароткім відэазвароце.

Марыя Валодзіна – Vatican News

25 сакавіка 2023 года, падчас аўдыенцыі з кіраўніком таварыства біскупам Клаўдыё Джуліядоры, Пантыфік звярнуўся са словамі падбадзёрвання і пажаданнямі да ўдзельнікаў ініцыятывы Пакаленне-2030, якая прайшла пад дэвізам Навучэнцы, якія змяняюць рэчаіснасць.

“Вы здольныя змяняць рэчаіснасць? Будзьце асцярожныя. Ёсць добрая рэчаіснасць, якая прымушае вас спусціцца ўніз, калі вы знаходзіцеся на арбіце. Але існуе і дрэнная рэчаіснасць, вось яе і трэба змяняць", - папярэдзіў Пантыфік студэнтаў, спасылаючыся на свайго роду двайную рэчаіснасць: добрую, якая вяртае чалавека на зямлю, да сціплага стаўлення, і дрэнную, якая ўцягвае ў вір негатыву, прымушае хавацца за словамі так было заўсёды. Апошнюю рэчаіснасць, па словах Папы, неабходна змяняць, каб не “трапіць у палон”.

Пантыфік заахвоціў моладзь дзейнічаць разам, шукаць дапамогі іншых людзей, заўсёды весці дыялог з пажылымі: “Дыялог маладых людзей з бабулямі і дзядулямі вельмі важны".

Святы Айцец падзякаваў членам Каталіцкай акцыі за ўсё тое, што яны робяць, благаславіў іх і заклікаў мужна ісці наперад.

Ініцыятыва Пакаленне-2030 сабрала 24-26 сакавіка ў італьянскім Абруца дзве тысячы "навучэнцаў, якія хочуць узяць на сябе адказнасць за пабудову да 2030 года здаровага, справядлівага і раўнапраўнага свету”, шукаюць актыўныя шляхі для трансфармацыі школ у напрамку ўстойлівасці.

27 сакавіка 2023, 10:27