Пошук

Статую святога Юзафа, падораная Францішкам парафіі ў Флорэс Статую святога Юзафа, падораная Францішкам парафіі ў Флорэс  

Францішак падарыў статую святога Юзафа сваёй роднай парафіі

Папа падарыў статую святога Юзафа сваёй роднай парафіі ў Аргенціне. Яе перадалі ва ўрачыстасць Апекуна Касцёла.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У базыліцы святога Юзафа, размешчанай у раёне Флорэс у сталіцы краіны Буэнас-Айрэсе, Хорхэ Бэрголіа прыняў Першую Камунію і канфірмацыю, адкрыў пакліканне да святарства і пазней цэлебраваў сваю першую Імшу. Аргенцінскія СМІ апублікавалі фота працэсіі, якая нясе паўтараметровую статую біблейскага цесляра.

Францішак неаднаразова заяўляў пра сваю асаблівую адданасць Апекуну Хрыста і нават прысвяціў яму 2021 год. Вядома, што ў пакоях Папы ёсць статуя спячага святога Юзафа. Аналагічная выява стала падарункам для аргенцінскай парафіі. Пантыфік прызнаваўся: калі ў яго ўзнікаюць праблемы і цяжкасці любога роду, ён запісвае просьбу на маленькім лістку паперы і пакідае яго пад статуяй святога.

Парафія апублікавала ў Фейсбуку фатаграфію скульптуры, пакрытай незлічонымі карткамі з малітвамі, напісанымі вернікамі.

23 сакавіка 2023, 11:30