Пошук

Святы Айцец прыбыў у Паўднёвы Судан

3 лютага 2023 года Францішак прыбыў у Паўднёвы Судан. Гэта другі этап яго афрыканскага падарожжа пасля Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У аэрапорце Джубы, разам апостальскім нунцыем у Паўднёвым Судане на борт самалёта ўвайшлі англіканскі Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі і мадэратар Генеральнай асамблеі Прэсвітэрыянскай Царквы Шатландыі, пастар Іэн Грыншылдс, з якімі Францішак правядзе гэтую частку свайго падарожжа.

На лётным полі Святога Айца вітаў прэзідэнт Сальва Кіір Маярдзіт. Прагучалі гімны Ватыкана і Паўднёвага Судана, пасля чаго адбылася першая размова Францішка і Кііра ў VIP-пакоі будынка аэрапорта. Потым яны накіраваліся ў State House, які з'яўляецца рэзідэнцыяй улад Паўднёвага Судана.

Папа прабудзе ў Джубе да нядзелі 5 лютага 2023 года, пасля чаго вернецца ў Рым.
 

03 лютага 2023, 14:53