Пошук

Папа завяршыў свой візіт у Дэмакратычную Рэспубліку Конга

Францішак завяршыў свой візіт у Дэмакратычную Рэспубліку Конга. У 10.50 самалёт A-359 італьянскай авіякампаніі ITA Airways вылецеў з аэрапорта Ніджылі ў Кіншасе ў сталіцу Паўднёвага Судана Джубу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Палёт зойме каля 3 гадзін і 20 хвілін, прыбыццё па раскладзе ў 15.00 па мясцовым часе.

У аэрапорце сталіцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Пантыфіка сустрэў прэзідэнт Фелікс Чысекедзі. У VIP-зале адбылася іх прыватная сустрэча, якая працягвалася некалькі хвілін. Перад тым як увайсці на борт самалёта, Святы Айцец развітаўся з прадстаўнікамі ўлад краіны і мясцовымі біскупамі.
 

03 лютага 2023, 11:48