Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа запэўніў у блізкасці ахвяр землятрусу ў Турцыі і Сірыі

Пантыфік выказаў блізкасць з ахвярамі землятрусу ў Турцыі і Сірыі, запэўніваючы ў малітве і заклікаючы да салідарнасці з імі. Адмысловае паведамленне з’явілася ў папскім Твітэры.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я ўсім сэрцам блізкі да людзей, якія пацярпелі ад землятрусу ў #Турцыі і #Сірыі. Працягваю маліцца за тых, хто загінуў, за параненых, іх сем’і, ратавальнікаў. Канкрэтная дапамога з боку ўсіх нас можа падтрымаць іх у гэтай вялізнай трагедыі”, - напісаў Святы Айцец.

Колькасць ахвяр магутнага землятрусу перавысіла пяць тысяч чалавек. Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, канчатковая лічба загінулых можа перавысіць 20 тысяч чалавек. Усяго ад землятрусу пацярпелі каля 20 мільёнаў чалавек.

Адразу пасля трагедыі Францішак скіраваў свае спачуванні насельніцтву Турцыі і Сірыі, а шматлікія каталіцкія епіскапаты і дабрачынныя арганізацыі прыступілі да аказання фінансавай і гуманітарнай дапамогі.
 

07 лютага 2023, 13:30