Пошук

Месца выбуху ў храме пяцідзясятнікаў у Касіндзі, Дэмакратычная Рэспубліка Конга  Месца выбуху ў храме пяцідзясятнікаў у Касіндзі, Дэмакратычная Рэспубліка Конга  

Блізкасць Францішка да пацярпелых ад тэракту ў Конга

Тэлеграму спачуванняў у сувязі з нападам на храм у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга даслаў ад імя Пантыфіка Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етра Паралін.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У тэлеграме гаворыцца, што Папа “засмучаны, даведаўшыся пра напад на храм пяцідзесятнікаў у Касіндзі, які прывёў да гібелі нявінных людзей”. 15 студзеня 2023 года падчас нядзельнай малітвы там прагрымеў выбух, які забраў па меншай меры 14 жыццяў, больш за 40 чалавек атрымалі раненні.

Францішак запэўніў у сваім спачуванні і блізкасці ўсіх, каго закранула трагедыя. У тэлеграме, адрасаванай кіраўніку Царквы Хрыста ў Конга Андрэ Бакундоа-Бо-Лікабэ адзначаецца, што Святы Айцец “даручае памерлых і параненых Божай міласэрнасці” і моліць Хрыста аб тым, “каб пацярпелыя знайшлі суцяшэнне і надзею ў Богу, Якога ён просіць аб дары міру для іх”.

18 студзеня 2023, 10:17