Пошук

Аўдыенцыя для Прэзідэнта Рэспублікі Нігер Аўдыенцыя для Прэзідэнта Рэспублікі Нігер 

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Нігер

3 снежня 2022 года Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Прэзідэнта Рэспублікі Нігер Махамеда Базума.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Як паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы, падчас шчырай гутаркі былі пацверджаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Нігер, абмеркаваны некаторыя аспекты сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, у прыватнасці, пытанне адукацыі.

У ходзе перамоў адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай абстаноўцы; бакі абмеркавалі праблемы рэгіянальнай бяспекі і феномен міграцыі ў краінах Заходняй Афрыкі і ў рэгіёне Сахеля.

Пасля размовы са Францішкам Прэзідэнт Рэспублікі Нігер сустрэўся з Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы кардыналам П’етра Паралінам і Сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
 

03 снежня 2022, 14:24