Пошук

Перадкалядная сустрэча Францішка з ватыканскім персаналам

Супрацоўнікі Святога Пасада павінны заставацца міратворцамі на сваіх працоўных месцах, дома, з сябрамі, у парафіі, - заўважыў Папа падчас традыцыйнай перадкаляднай сустрэчы з ватыканскім персаналам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак таксама казаў пра неабходнасць унутранай сілы ў перыяд сусветных хваляванняў. У якасці прыкладу ён прывёў Юзафа і цяжарную Марыю, якія цалкам даверыліся Богу падчас цяжкіх пошукаў жылля ў Бэтлееме. Такая адсылка да Найвышэйшага вядзе да сапраўднага ўнутранага спакою, чаго і пажадаў сабраным Папа.

Святы Айцец завяршыў сустрэчу асабліва цёплымі, спантаннымі словамі ў адрас сваіх супрацоўнікаў: “Дарагія сёстры і дарагія браты, я скіроўваю найлепшыя пажаданні вам і вашым блізкім. Прывітайце ад мяне дома сваіх дзяцей і пажылых: яны скарб сям'і, скарб грамадства. І дзякуй вам: дзякуй вам за ўсё, што вы робіце тут, за вашу працу, але таксама за ваша цярпенне. Бо я ведаю, што ёсць сітуацыі, калі вы праяўляеце яго: дзякую вам за гэта. Усе мы павінны ісці наперад з цярпеннем, з радасцю, дзякуючы Богу за гэтую ласку працы і дзейнічаючы з годнасцю. Дзякуй вам за гэта, за ўсё, што вы робіце тут, унутры. Без вас нічога б не атрымалася. Вялікі дзякуй!”.
 

23 снежня 2022, 08:37