Пошук

Імша для кангалезскай супольнасуці Рыма. 2022.07.03 Імша для кангалезскай супольнасуці Рыма. 2022.07.03 

Папа паедзе ў Афрыку: апублікавана праграма падарожжа

Зала Друку Святога Пасада апублікавала праграму папскай пілігрымкі ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан, якая планавалася ў ліпені 2022 года, але была адкладзена ім з прычыны праблем са здароўем.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падарожжа пройдзе з 31 студзеня па 5 лютага 2023 года. Францішак наведае Кіншасу і Джубу.

Адразу пасля прыбыцця ў сталіцу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Пантыфіка чакае цырымонія прывітання, дзве сустрэчы: з прэзідэнтам, а таксама прадстаўнікамі ўлады і дыпламатычнага корпуса.

На наступны дзень, 1 лютага, Францішак прамовіць гамілію падчас Імшы на лётным полі аэрадрома Ндола, а затым правядзе ў Апостальскай нунцыятуры дзе сустрэчы: з ахвярамі ваенных дзеянняў на ўсходзе краіны і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый.

2 лютага пройдзе шэраг мерапрыемстваў з удзелам мясцовай каталіцкай супольнасці: сустрэча з моладдзю і катэхетамі на Стадыёне мучанікаў; супольнае з духавенствам і кансэкраванымі асобамі набажэнства ў катэдры Notre Dame du Congo; а таксама прыватная размова ў сабратамі езуітамі – іх Папа запросіць у нунцыятуру, якая стане яго рэзідэнцыяй на час візіту.

3 лютага Пантыфіка чакае насычаная праграма. У Кіншасе ён правядзе сустрэчу з мясцовым епіскапатам, пасля якой адправіцца ў сталічны аэрапорт, каб вылецець у Джубу. Паездку ў Паўднёвы Судан Францішак здзейсніць разам з Архіепіскапам Кентэрберыйскім і Мадэратарам Генеральнай Асамблеі Царквы Шатландыі.

Пасля прыбыцця ў суданскую сталіцу Святога Айца, акрамя цырымоніі прывітання, чакаюць сустрэчы з прэзідэнтам, віцэ-прэзідэнтамі, прадстаўнікамі ўлады і дыпламатычнага корпуса.

4 лютага Папа паўдзельнічае ў чатырох мерапрыемствах: сустрэчы з мясцовым духавенствам у катэдры святой Тэрэзы; размове з сабратамі – чальцамі Таварыства Езуса; сустрэчы з унутранымі мігрантамі ў Freedom Hall; а таксама экуменічнай малітве ля маўзалея Джона Гаранга. На наступны дзень, 5 лютага, там жа ён прамовіць гамілію на Імшы для суданскіх вернікаў. Эўхарыстыя стане апошнім пунктам афрыканскага падарожжа Францішка.
 

01 снежня 2022, 12:18