Пошук

Папа Францішак пасля малітвы Анёл Панскі Папа Францішак пасля малітвы Анёл Панскі 

Папа даручыў народ Украіны заступніцтву Марыі Беззаганнай

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, 4 снежня 2022 года ў Ватыкане, Францішак нагадаў пра надыходзячае свята Беззаганнага Зачацця і выказаў блізкасць народу Украіны.

Марыя Валодзіна – Vatican News

“Жадаю ўсім добрай нядзелі і добрага працягу Адвэнту. У наступны чацвер мы будзем адзначаць урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яе заступніцтву мы даручаем нашу малітву за мір, асабліва за пакутны ўкраінскі народ”, - сказаў Святы Айцец, звяртаючыся да вернікаў, якія сабраліся на плошчы святога Пятра.

Нагадаем, што 8 снежня 2022 года Касцёл будзе адзначаць урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Па традыцыі, у гэты дзень Францішак наведвае рымскую Іспанскую плошчу, у цэнтры якой знаходзіцца калона са статуяй Маці Божай. Ля яе Папа здзяйсняе традыцыйны чын ушанавання Марыі Беззаганнай.

04 снежня 2022, 12:56